Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Максiму Танку - 100

МАКСІМУ ТАНКУ – 100

З 2-га па 8-ае мая ў гімназіі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. Была праведзена выстава газет, асноўнай тэмай якой былі жыццё і творчасць паэта. Вучні 8-9 класаў пісалі водгукі на вершы М. Танка. Лепшымі сярод вучняў 9-х класаў журы прызнала Зуева Андрэя, Лук’янчук Анастасію і Кулак Наталлю, сярод 8-х класаў Філіпчык Вольга, Ількавец Лілія, Патапчук Ганна. Вучні старшых класаў правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Пясняр сонца, зямлі, працы , хлеба і маці” для вучняў 4-х класаў. Вучні 6 “А” класа на літаратурную гасцёўню “Пясняр вечных дум” запрасілі вучняў 6-х і 7-х класаў. На працягу тыдня працавала лектарская група 9 “Б” класа пад кіраўніцтвам Наталлі Максімаўны Коваль.

Максіму Танку прысвячаецца

17 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага паэта М. Танка. У гонар гэтай даты ў нашай гімназіі праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці таленавітага аўтара, у тым ліку вяла працу лектараская группа 9 “Б” класа. Яе ўдзельнікі (Зуеў Андрэй, Шуляк Раман, Манкевіч Аня, Кулак Наталля, Лук’янчук Насця, Шкабара Яраслаў) падрыхтавалі цікавыя звесткі з біяграфіі М. Танка і вывучылі цудоўныя вершы паэта. Мы прыходзілі на ўрокі ў 7-10-я класы і расказвалі вучням аб жыццёвым шляху і творчасці паэта. Вельмі добра, што ў нашай гімназіі праводзяцца такія мерапрыемствы. Дзякуючы ім, мы больш даведваемся пра сваіх вядомых суайчыннікаў, пра гісторыю нашай краіны, пачынаем больш асэнсавана рамузець важнасць гэтых ведаў.

 

 

“Пясняр вечных тэм”

Пад такой назвай мы , вучні 6 “А” класа разам з нашым настаўнікам Паўлам Іванавічам Лічэўскім, правялі літаратурную гасцёўню, прысвечаную класіку беларускай літаратуры, цудоўнаму майстру слова Максіму Танку. У госці мы запрасілі вучняў 6-7 класаў. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі нашых гасцей з жыццём і творчасцю Максіма Танка, паслухалі песні на словы паэта. І канечне ж увесь час гучала цудоўнае слова класіка нашай літаратуры. Усе слухалі з задавальненнем. Ды і хіба можна застацца раўнадушным да слоў паэта пра маці,  пра хлеб, пра сэнс жыцця … ? Удзел у гасцёўні прынялі амаль усе вучні нашага класа, асабліва спадабаліся нашым гасцям выступленні Кісель Марыі, Коласавай Паліны Кручко Іны, Вакуліча Андрэя, Кухнаўца Эдуарда, Літвінкі Вадзіма, Ляўковіча Улада. Ды і не дзіва, бо гэтыя вучні заўсёды з вялікім задавальненнем не толькі выступаюць ва ўсіх мерапрыемствах, а яшчэ і прымаюць актыўны ўдзел у іх падрыхтоўцы.

 

Разделы сайта