Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Максіму Багдановічу - 120

 

МАКСІМУ БАГДАНОВІЧУ – 120

Беларусы табой ганарацца, Тут імя тваё дорага ўсім” –

пад такім дэвізам з 12 па 17 снежня

ў гімназіі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры,

прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

 

Святло Максімавай светлай душы

16 cнежня мы, вучні 6 “А” класа разам з нашым настаўнікам Лічэўскім Паўлам Іванавічам правялі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння найвыдатнейшага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Прапанову Паўла Іванавіча правесці такое мерапрыемства ў класе ўспрынялі з энтузіязмам. Пачалі ствараць сцэнарый і вызначылі вядучых – Буткевіч Вераніку, Кухнаўца Эдуарда і Коласаву Паліну. Беларускія нацыянальныя кашулі для вядучых, ручнікі і вышыванкі для ўпрыгожвання кабінета знайшоў Кухнавец Эдзік у куфэрку сваёй бабулі. Ляўковіч Уладзіслаў і Дзікавіцкая Аліна пачалі працаваць над мультымедыйнай прэзентацыяй “Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”. Маша Кісель, Вадзім Літвінка, Ваня Нарывончык, Іна Кручко старанна вучылі вершы. Пасля урокаў спяшаліся на рэпетыцыі. І вось дзнь прэм’еры. Гучаць вершы Максіма Багдановіча. Гучыць жывая музыка. Музычнае суправаджэнне нашай кампазіцыі здзейсніла Гусева Алёна, вучаніца 7 “Б” класа, якая займаецца у музычнай школе па класе цымбал У госці мы запрасілі нашых настаўнікаў і вучняў 6 “Б” і 6 “В” класаў. Хваляваліся, але ўсё прайшло цудоўна. Вельмі прыемна было чуць апладысменты і словы падзякі ад вучняў, ад нашага класнага кіраўніка Марыны Аркадзьеўны і ад намесніка дырэктара гімназіі Мірко Алены Антонаўны. У наступным годзе будуць адзначацца юбілеі славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, і мы абавязкова падрыхтуем святочныя мерапрыемствы пра жыццё і творчасць гэтых пісьменнікаў.

 

“Смерці ў паэта няма  - ёсць нараджэнне”

15 студзеня адбылася літаратурная гасцёўня, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. 120 год таму нарадзіўся чалавек, аб жыцці і творчасці якога нам паведамілі вучні 7 “А” і “В” класаў: Амельянюк Ганна і Козіч Ілля.

Розныя жыццёвыя яжкасці (смерць маці ў дзяцінстве, цяжкая хвароба) не сталі перашкодай у станаўленні беларускага паэта, публіцыста, літаратураведа, перакладчыка, стваральніка беларускай літаратурнай мовы. Мы даведаліся, што свой паэтычны дар М. Багдановіч атрымаў у спадчыну ад сваёй прабабулі Рузі Осьмак. Літаратурныя веды, а таксама веды з гісторыі, этнаграфіі і фальклоры беларускага народа атрымаў ад свайго бацькі – навукоўца Адама Багдановіча. Вядучыя пазнаёмілі нас з творамі паэта.. З дапамогай нашай настаўніцы Ніны Міхайлаўны Берасцень мы даведаліся аб шматграннай дзейнасці Багдановіча. Урокі беларускай літаратуры натхнілі Туцкую Кацярыну, Буката Марыну, Рыбак Аляксандру  і іншых вучняў на творчасць, і яны чыталі свае вершы, у тым ліку прысвечаныя М. Багдановічу. Дзякуючы такому мерапрыемству імя паэта зноў на слыху, і нашы сэрцы напоўнены гонарам за Беларусь, якая багата вядомымі асветнікамі, дзякуючы каторым у нас ёсць родная мова і гісторыя.

“На крылах паэзіі М. Багдановіча”

16 снежня адбылося  свята, прысвечанае Максіму Багдановічу.

Літаратурная кампазіцыя “На крылах паэзіі М.Багдановіча” прайшла ў 10 “Б” класе.

Была падрыхтавана прэзентацыя да мерапрыемства “М. Багдановіч. З сямейнага альбома”. На пачатку кампазіцыі прагучалі песні на словы вершаў “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”. Вядучыя Асіпчук Уладзімір і Федаровіч Вольга расказвалі об жыцці і творчасці пісьменніка, гаварылі аб незвычайным літаратурным таленце М. Багдановіча.Вучнямі былі прачытаны вершы паэта, вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Багдановічу.

Асіпчук Уладзімір пазнаёміў прысутных з навуковай работай “Вераніка …Выдумка ці сапраўднасць?”,

якую ён рыхтаваў да гарадской навукова-практычнай канферэнцыі і заняў 3-яе месца.

Была прадстаўлена прэзентацыя да работы і цікавы аповед пра каханне Багдановіча да Ані Кукуевай.

Былі прачытаны вершы Ніла Гілевіча “Вераніка”, Г. Бураўкіна “Сустрэча з Веранікай”, Я.Янішчыц “Максіму”.

“Чым болей сходзіць дзён, начэй, тым імя светлае мілей”

12 снежня у нашай гімназіі ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры,

прысвечанай творчасці Максіма Багдановіча прайшла літаратурная кампазіцыя- віктарына “Чым болей сходзіць дзён, начэй, тым імя светлае мілей”. У мерапрыемстве актыўны удзел прынялі вучні 8-х класаў.

Пачалася віктарына з выступлення лектарскай групы.

Вучні пазнаёмілі нас з жыццём і творчым шляхам беларускага паэта.

Нашай увазе былі прапанаваны цікавыя фотаздымкі і прэзентацыя, падрыхтаваная васьмікласнікамі.

Таксама мы паслухалі вершы паэта у выкананні вучняў 5 “Б” класа. Усе былі ў захапленні ад таго, як прыгожа і натхнёна чыталі вершы пяцікласнікі. Цікава было адказаць і на пытанні віктарыны. Гэта яшчэ больш абудзіла нашу цікавасць да творчасці пісьменніка. А журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла пераможцаў.

.

Вельмі прыемна, што такія мерапрыемствы праводзяцца у гімназіі. Яна дапамагаюць нам дакрануцца да культуры роднага краю, даведацца больш аб жыцці нашых выдатных суайчыннікаў, а таксама паглядзець на нашу гісторыю з іншага боку, захапіцца прагажосцю і багаццем роднайц мовы.

Л.Ількавец, 8 “Б” клас

 

Раздзелы сайта